Вікторыя Азаранка з пачатку года зарабіла больш за мільён долараў прызавых
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка зарабіла ў 2009 годзе больш за мільён долараў прызавых.
Спіс самых “багатых” спартсменак на гэтым тыдні апублікавала Сусветная тэнісная асацыяцыя. Беларуска ў ім размяшчаецца на трэцім месцы, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.
Узначальвае спіс амерыканка Серэна Ўільямс, якая зарабіла з пачатку года больш за 2 мільёны, на другім месцы расіянка Вера Званарова — 1 мільён 175 тысяч долараў.
Нагадаем, Вікторыя з-за траўмы пляча прапусціць буйны тэнісны турнір у амерыканскім Чарльстане, які адбудзецца 13-19 красавіка.