Вікторыя Азаранка захавала за сабой 11-ы радок рэйтынга WTA

Апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. Беларуска Вікторыя Азаранка захавала за сабой 11-ы радок і пакуль не вярнулася ў першую дзесятку, якая, дарэчы, засталася без зменаў. Лідыруе па-ранейшаму амерыканка Серэна Ўільямс, другой ідзе датчанка Каралін Вазняцкі, трэцяй — бельгійка Кім Клейстэрс.
Адзначым, што адставанне Азаранкі ад Агнешкі Радваньскай з Польшчы, якая займае 10-ы радок у рэйтынгу, складае 220 балаў. У той жа час, расіянка Алена Дзяменцьева адстае ад беларускі толькі на 10 балаў.

Што да іншых прадстаўніц Беларусі, дык Вольга Гаварцова займае 49-е месца (тыдзень таму было 51-е), Настасся Якімава — 124-е (было 125-е), Дар'я Кустова — 153-е (было 155-е), Ірына Кур'яновіч — 186-е (было 187-е).

А ў чэмпіёнскай гонцы Вікторыя Азаранка займае 10-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі