Вікторыю Азаранку на турніры ў Штутгарце спынілі толькі ў паўфінале
Толькі ў паўфінале тэніснага турніру ў Штутграце напаткала няўдача беларуску Вікторыю Азаранку. Яна прайграла Надзеі Пятровай з Расіі - 4:6, 4:6. Нагадаем, Азаранка, якая займае 17-е месца ў сусветным рэйтынгу, на шляху да паўфінала бліскуча перамагла польку Агнешку Радваньску - 6:1, 7:5, і расіянку, чацвёртую ракетку свету Алену Дзяменцьеву - 7:6, 3:6, 6:1.