Вінаваты ў выбуху газу ў жылым доме ў Мінску ўзяты пад варту

Вінаваты ў выбуху бытавога газу ў жылым доме па вул. Данілы Сердзіча ў Мінску ўзяты пад варту. Як паведамляе БЕЛТА, 15 лютага ён пераведзены з лякарні ў папраўчую ўстанову ІЧ-1 па вул.Кальварыйскай.

Нагадаем, на гэтага чалавека распачалі крымінальную справу па ч.3 арт.218 "Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці". Шкода ад выбуху склала 63 млн руб. У якасці пацярпелых па справе праходзяць некалькі чалавек.

Малады чалавек знаходзіўся пад кантролем міліцыі, бо раней быў судзімы за крадзеж. Але пісьмовых скаргаў на яго ад суседзяў як мінімум за апошнія некалькі гадоў не было. Па словах яго маці, якая пражывае ў іншым месцы, суседзі таксама не скардзіліся на сына ёй асабіста.

З-за выбуху газу 6 лютага ў жылой хаце па вул. Сердзіча ў Мінску былі эвакуяваныя 42 чалавекі. Выбух адбыўся ў кватэры на другім паверсе пяціпавярховага панэльнага дома. У пад'ездзе былі цалкам выбітыя шыбы, у некаторых кватэрах і дзверы, разбураныя міжпакаёвыя перагародкі. Апорныя канструкцыі будынка не пашкоджаныя.

Пацярпелым ад выбуху газу жыхарам зробяць рамонт за рахунак гарадскога бюджэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі