Віталь Артыст падрыхтаваў сольную праграму
Лідэр гурта “Без Білета” Віталь Артыст ладзіць чарговы творчы эксперымент - вялікую сольную справаздачу, якая адбудзецца падчас Дня Закаханых 14-га лютага ў малой зале КЗ “Мінск”.
На падобную ідэю Віталя натхнілі паважаныя ім музыкі, пра што Артыст і распавёў Еўрарадыё:
Віталь Артыст: “Мне закарцела правесці такі творчы эксперымент, аднакратны хутчэй за ўсё. У тым ліку мяне натхнілі на гэта музычныя дзеячы, якіх я паважаю. Напрыклад, Аляксандр Васільеў з гурта “Сплін” альбо Том Ёрк з “Radiohead” у свой час ладзілі сольныя канцэрты. Калі гурт жыве доўга, калі не памірае, калі ён даказаў, што мае права на сваё месца пад сонцам, то зусім нядрэнна, каб і яго фронтмэн калі-небудзь зрабіў справаздачу аб сваёй творчасці ў найбольш простым і адкрытым выглядзе”.
Сярод асаблівасцей канцэрта Віталь называе сваю адзіноту на сцэне, кампанію якой складзе гітара і піяніна, а таксама просіць не чакаць ад яго нейкіх геніяльных музычных рэчаў. Паводле яго, гледачы атрымаюць магчымасць упэўніцца ў таленавітасці музыкі Артыста, альбо прызнаць яе прафанацыяй:
Віталь Артыст: “Сапраўды можна будзе пабачыць, ці ёсць у гэтых песнях сіла, ці сапраўды гэта талент і паэтыка, ці гэта ўсё буфанада, прафанацыя і бяздарнасць”.
Нагадаем, на афіцыйнай старонцы гурта ў Інтэрнэце можна спампаваць новы рэліз “Без Білета” “Чырвонаму дыску сонца”, у які ўвайшлі песні з двух апошніх альбомаў каманды ў незвычайных апрацоўках.