Віталь Булыга можа згуляць у матчы БАТЭ — "Бенфіка"

Віталь Булыга, магчыма, выйдзе на поле 2 снежня ў матчы БАТЭ — "Бенфіка", які пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама". Нагадаем, нападаючы барысаўчан з-за траўмы не гуляў з траўня. Днямі ён згуляў 20 хвілін у кубкавым матчы з "Мінскам". Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч. Сяргей Дашкевіч: "Віталь Булыга ўжо аднавіўся пасля траўмы. У пятніцу ён ўжо згуляў у матчы. Чалавек здаровы, а ўжо будзе ён гуляць, ці не — вырашыць трэнер. Можа на той час будуць больш гатовыя футбалісты, можа тактыка будзе патрабаваць, каб выкарыстаць іншага футбаліста, а не Булыгу".

Нагадаем, матч БАТЭ — "Бенфіка" адбудзецца ў сераду на мінскім стадыёне "Дынама", пачатак а 20-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі