Віталь Гуркоў пад бел-чырвона-белым сцягам перамог зорку кікбоксінгу
Беларускі спартовец Віталь Гуркоў, які выступае ў тайскім боксе і кікбоксінгу, паведаміў у Фэйсбуку пра сваю чарговую перамогу. Беларус выступаў на турніры PFC па кікбокусінгу і перамог чэмпіёна свету па кікбокусінгу Мергена Білялава.
"Сёння ўдала завяршыўся мой спартовы год. Я атрымаў перамогу над вельмі сур'ёзным супернікам на сваім дэбютным турніры ў Кітаі. Жыве Беларусь!" — напісаў спартовец.
Дарэчы, на фотаздымку з турніру бачна, што Гуркоў выйшаў з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам.
Дадамо, што пасля перамогі Гуркова на чэмпіянаце свету па тайскім боксе яму не вярнулі стаўку ў Міністэрстве спорту і знялі заробак у СДЮШАР-7.