Віталь Кутузаў забіў 5 галоў у адным матчы.
Беларускі форвард італьянскай “Пармы” Віталь
Кутузаў забіў 5 галоў у таварыскім матчы свайго клуба супраць каманды сёмага
дывізіёна футбольнага чэмпіянату Італіі "Бьянкадзура". Гульня адбывалася
ўчора ўвечары і скончылася з лікам 15:2.
Таксама ў "Парме" адзначыліся Даніэлю Папоні – 4, Златан Муслімавіч – 2, Вінчэнца Грэлла, Андрэа Гасбароні і Масіма Пачы – па адным голе адпаведна. Яшчэ адзін мяч забіў у свае вароты адзін з футбалістаў “Бьянкадзуры”.
Італьянскія СМІ, што пісалі пра матч, назвалі
гульню "Шоў Кутузава".
За вынікамі
футбольных баталіяў з убделам беларускіх гульцоў сочыць газета "Прессбол".