Віталь Рымашэўскі наведаў "малую радзіму"

Кандыдат у прэзідэнты правёў дзве сустрэчы з жыхарамі Бабруйска. На вечаровую сустрэчу з земляком ледзь сабралася палова актавай залі. Рымашэўскі заклікаў землякоў імкнуцца ў мясцовыя саветы, прымаць удзел у перадвыбарчай барацьбе з рэжымам.


Сярод прысутных быў намеснік дырэктара па ідэалогіі фабрыкі "Славянка" Мікалай Плаксіцкі. На гэтых выбарах ён будзе ўзначальваць выбарчую камісію Ленінскага раёна Бабруйска. З Рымашэўскім яны на працягу некалькіх хвілін даволі прыязна размаўлялі – ідэолаг нават прадставіў кандыдату жонку.

ут прадстаўнікі камісій ходзяць па пятах, кажуць, што мы парушаем заканадаўства, – падвёў вынікі сваёй паездкі Віталь Рымашэўскі. – Перад рынкам было шмат людзей. Падыходзілі, адыходзілі, дзве гадзіны цягнулася ўсё. Мне вельмі падабаецца, калі падыходзяць людзі, якія кажуць нешта супраць, за Лукашэнку, напрыклад, адразу ж абурана мяне пачынаюць абараняць, тыя хто прыходзіць на сустрэчу, прынамсі, так было каля рынка. Ну і ўвогуле людзі вельмі незадаволеныя сённяшнім жыццём".




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі