Вобыск на кватэры Саннікава доўжыцца дагэтуль

Вобыскі санкцыянаваныя пракурорам горада Мінска Мікалаем Куліком.

У інтэрв'ю БелаПАН Уладзімір Халіп паведаміў, што вобыск праводзілі супрацоўнікі КДБ у цывільным.

Як паведаміў Халіп, вобыск у яго кватэры доўжыўся больш за дзве гадзіны. Канфіскаваныя сістэмны блок старога камп'ютара канца 1980-х гадоў.

Вобыск на кватэры Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава доўжыцца дагэтуль.

Уладзімір Халіп адзначыў, што сваімі дзеяннямі ўлады маюць намер знішчыць усю апазіцыю. "Пасля "выдатна" праведзенай правакацыі на сталічнай плошчы Незалежнасці 19 снежня ўлады вядуць зачыстку беларускай грамадзянскай супольнасці, каб яна не варушылася і сядзела, як пад венікам. Супраць актывістаў дэмакратычнага руху будуць прымененыя розныя метады насілля: затрыманні, арышты, запалохванне, а таксама спробы зламаць людзей фізічна, псіхалагічна і маральна. Мэта ўладаў заключаецца ў тым, каб пакінуць у краіне толькі дэкаратыўныя, але не дэмакратычныя грамадскія арганізацыі", — пракаментаваў кінадраматург.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі