Вольга Абрамава: Гэтыя выбары – апошнія для Лукашэнкі

Праз два гады дзейсны кіраўнік краіны назначыць пераемніка ці зменіць палітычны лад, лічыць палітолаг. Гэта звязана са знясіленным эмацыйным станам, сцвярджае экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Наступным прэзідэнтам стане нехта з наменклатуры, запэўніла Еўрарадыё Вольга Абрамава.
Абрамава: “Калі перад выбарамі агучваецца, што ў 2014 годзе грамадзяне будуць плаціць 100% за камунальныя паслугі, можаце не сумнявацца, што для дзейснага кіраўніка краіны гэтыя выбары – апошнія. Інакш гэтыя рэчы не агучваліся б. Бліжэйшыя два гады будуць цяжкія для яго з пункту гледжання выжывання  і краіны, і яго асабіста ў палітычным плане”.

Калі праблемы вырашацца, Лукашэнка зоймецца пераемнікам, мяркуе палітолаг. Прадстаўнік апазіцыі не стане наступным прэзідэнтам. Гэта звязана з уплывам дзяржаўнай прапаганды і палітычнай імпатэнцыяй апазіцыі, лічыць Вольга Абрамава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі