Вольга Бандарэнка атрымала першы ліст ад мужа
Давераная асоба Саннікава і каардынатар "Еўрапейскай Беларусі" Зміцер Бандарэнка адправіў з СІЗА КДБ кароткае пасланне жонцы.
Ліст датаваны 21 студзеня, але атрымала яго Вольга толькі сёння. Як яна распавяла charter97.org, у аркуша абарваныя куткі, магчыма, там быў пазначаны нумар ліста. Ніякай інфармацыі аб тым, што адбываецца з вязнямі КДБ у ім няма, толькі просьба перадаць лекі і прывітанне дачцэ, бацьку і сястры.