Вольга Гаварцова не выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Стамбуле

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (68-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыла выступ на турніры ў турэцкім Стамбуле. Як паведамляе БЕЛТА, у чвэрцьфінальным паядынку 31 ліпеня нашая спартоўка сустракалася з прадстаўніцай Нямеччыны Андрэа Петкавіч (61) і саступіла ў двух сэтах з аднолькавым лікам 3:6.

У іншых чвэрцьфіналах чэшская тэнісістка Люсія Храдэцка была мацнейшай за польскую спартоўку Марту Дамахоўскую — 6:1, 5:7, 6:4, а швейцарка Тымеа Бачынскі абыграла Ўрсулу Радваньску з Польшчы — 6:0, 6:1.

Стамбульскі турнір, прызавы фонд якога складае 220 тыс.долараў, завершыцца 2 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі