Вольга Гаварцова выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Пекіне
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова выйшла ў паўфінал парнага разраду турніру ў Пекіне, прызавы фонд якога складае 4,5 мільёна долараў, паведамляе Спорт-Беларусь. Беларуска ў пары з прадстаўніцай Тайваню Цзя-Жун Чжуан у чвэрцьфінальным матчы абыгралі чэшку Квету Пешке і славенку Катарыну Срэбатнік — 7:6 (7:5), 6:2.