Вольга Мянцюк асуджаная на 2 гады ўмоўна

На 2 гады ўмоўна асуджаная Вольга Мянцюк. Такое рашэнне прыняў суд Мінскага раёна і Заслаўя. Вольга Мянцюк была прызнаная вінаватай у перадачы кіравання аўтамабілем асобе, якая была ў нецвярозым стане - свайму мужу Раману Менцюку, асуджанаму днямі да 5 гадоў пазбаўлення волі. Паводле рашэння суда, Вольга Мянцюк мусіць выплаціць кампенсацыю МУС Беларусі за яе вышук у памеры 2,7 млн рублёў, а таксама каля 990 тысяч Міністэрству аховы здароўя за лячэнне пацярпелых падчас аварыі на трасе Мінск-Мікашэвічы. Калі гэтыя грошы Мянцюк не заплаціць на працягу месяца, на яе маёмасць будзе накладзены арышт.

"Інтэрфакс" адзначае, што дзяржаўнае абвінавачванне прасіла для яе толькі адзін год абмежавання волі, але суд прызначыў больш жорсткае пакаранне. Нагадаем, Вольга Мянцюк знаходзіцца на 8-м месяцы цяжарнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі