Вольга Някляева: Усе вязні перахварэлі на грып у СІЗА КДБ
Жонка Ўладзіміра Някляева Вольга распавяла пра некаторыя ўмовы хатняга арышту палітыка. Яе мужу забаронена выходзіць з хаты, чытаць газеты, выходзіць у інтэрнэт, сустракацца і размаўляць па тэлефоне з сябрамі. Ён дома, а суседнім пакоі ўвесь час знаходзяцца 2 супрацоўнікі КДБ, якія мяняюцца. Папярэдне кватэру праверылі на наяўнасць кампутара, а таксама балкон, каб не змог уцячы.
Спадарыня Вольга паведаміла ў інтэрв’ю Радыё Свабода, што былы кандыдат у прэзідэнты сапраўды меў праблемы са здароўем. У яго падвышаўся ціск. Апроч таго, у СІЗА КДБ усе перахварэлі на грып.
Самае галоўнае, што турбуе Ўладзіміра Някляева — гэта нязнятыя абвінавачанні ні з яго, ні з іншых арыштаваных па гэтай справе, а таксама тое, што іншыя застаюцца ў СІЗА. У тым ліку хворы на цукроўнік Аляксандар Фядута.