Вольгу Кавалькову прысудзілі да 10 сутак арышту

Вольгу Кавалькову прысудзілі да 10 сутак арышту

Сяброўку Каардынацыйнай рады Вользе Кавальковай прысудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Яе прызналі вінаватай па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэкса: 23.34 (незаконнае масавае мерапрыемства) і 23.4 (супраціў міліцыянерам), перадае карэспандэнт Еўрарадыё з суда.

За правапарушэнні па кожным артыкуле Кавалькова атрымала па 5 сутак арышту, якія ў суме склаліся ў 10.

Вольгу Кавалькову судзілі ў рэжыме анлайн — увесь час пасяджэння яна знаходзілася ў мінскім ізалятары на завулку Акрэсціна. Паралельна з гэтым праходзіў суд над яшчэ адным сябрам прэзідыума Каардынацыйнай рады — Сяргеем Дылеўскім, кіраўніка стачкама на Мінскім трактарным заводзе. Яго таксама прысудзілі да 10 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі