«Вольнае паветра»: насуперак непагадзі (фотарэпартаж)

Грандыёзнае свята этнічнай музыкі “Вольнае паветра” адбылося ў ноч з 19 на 20 ліпеня на хутары Шаблі пад Валожынам. Нягледзячы на адлегласць і дождж, які з ранку зацягнуў неба свінцовымі хмарамі, жадаючых дакрануцца да прыгажосці мясцовай прыроды, атрымаць асалоду ад выключнай музыкі і проста адпачыць суботнім вечарам з сябрамі было шмат. Шаблі – сама аўтэнтычнасць. Традыцыя, карані і самабытны культурны патэнцыял. Сёлета хутар сустрэў сваіх гасцей выставай карцін і міні-летнікам для дзетак.

Удзел у фэсце прымалі добравядомыя “Троіца” і “Палац”, лірычны Вайцюшкевіч, ансамбль этнічнага сюррэалізму “Нагуаль”, Наста Някрасава.





Распачаўся канцэрт жартамі вядучага фэста Віктара Шалкевіча і вельмі шчырым і энергічным выступам гурта “ДетиДетей”.






Свой дзень народзінаў адзначыў на фестывалі Зміцер Вайцюшкевіч. Ён шмат эксперэментаваў з выкананнем песень і выглядаў цалкам задаволеным. “Гімн” італьянскіх партызан “Bella ciao” Вайцюшкевіч на радасць усім прысутным праспяваў разам са Змітром Паповым.













“Троіца” Івана Кірчука заваражыла і сваім выступам прымусіла ўсіх прысутных паразважаць над тым, дзе бяруць пачатак нашыя карані, настроіла на шчырасць і спакой.






Энергетыкі і добрага настрою публіцы дадалі ўдзельнікі праекту “Я нарадзіўся тут”. Пад час выступу са сцэны прагучалі хіты “Радзіма мая дарагая”, “Сонца нам дапаможа”, “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Оле-оле”, натуральна, “Я нарадзіўся тут” ды інш. Кранула кожнае сэрца і напоўніла вочы слязамі “Развітанне з Радзімай”, выкананая Вайцюшкевічам у дуэце з Ксеніяй Мінчанка.




















Паўсюль – начныя вогнішчы для жадаючых пагрэцца. Наскрозь мокрыя, але задаволенныя і шчаслівыя слухачы раз’язжаліся па хатах ці разыходзіліся па намётах. «Вольнае паветра» адбылося!!!


Фота: Вольга Савіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі