Вундэркінд з Ганцавічаў заняў 1-е месца на міжнародным конкурсе танцаў
17-гадовы жыхар Ганцавічаў Максім Кандратовіч заняў першае месца на міжнародным конкурсе сучасных танцаў Open Belarus – 2009. Ён перамог 36 канкурэнтаў з 13 краінаў.
Танцор выканаў электронны танец ў стылі "тэхнатонік". Максім здзівіў спецыялістаў тым, што займаецца танцам менш за год і пачынаў вучыцца з DVD-запісу. Хлопец шмат імправізуе, удасканальвае стыль. У мясцовым Доме культуры ён адкрыў свой гурток, дзе цяпер займаюцца 12 чалавек.