Вядомы склад зборнай Беларусі на чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы

Вызначаны склад зборнай Беларусі на чэмпіянат света мастацкай гімнастыцы, які пройдзе з 7 па 13 верасня ў Японіі. Як інфармуе БЕЛТА, у індывідуальных спаборніцтвах рыхтуюцца выступіць Любоў Чаркашына, Святлана Рудалава, Меліта Станюта і Аляксандра Восіпава (у рэзерве).

У групавых практыкаваннях беларускую каманду складуць Настасся Іванькова, Алеся Бабушкіна, Ксенія Санковіч, Аліна Туміловіч, Дзіна Гайцюкевіч і Марына Ганчарова.

На чэмпіянаце свету гімнасткі спадзяюцца палепшыць вынікі, паказаныя на нядаўнім этапе Кубка свету ў Мінску. Дома з 21 па 23 жніўня беларуская каманда ў групавых практыкаваннях стала лепшай у шматбор'і, а таксама выйграла срэбра і бронзу ў асобных відах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі