Вядомыя дзеячы патрабуюць аднавіць у школе Івана Шылу і яго настаўнікаў

Вядомыя беларускія грамадскія і культурныя дзеячы, а таксама апазыцыйныя палітыкі падпісаліся пад зваротам у абарону салігорскага школьніка Івана Шылы і яго настаўнікаў. Ліст будзе накіраваны міністру адукацыі Уладзіміру Радзькову, старшыні аддзела адукацыі Салігорскага выканкаму А.Рымашэўскаму і кіраўніцтву сярэдняй школы № 4 г. Салігорску, дзе навучаўся Іван. Падпісанты патрабуюць аднавіць на вучобе беспадстаўна выключанага Івана Шылу, узнавіць на працы звольненых дырэктара школы Вольгу Сянькову і намесніцу дырэктара Алену Семчанкову, спыніць ціск на іншых выкладчыкаў школы.

Пад лістом падпісаліся Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Лявон Баршчэўскі, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Людміла Гразнова, Зміцер Дашкевіч, Цімох Дранчук, Зміцер Каспяровіч, Іна Кулей, Любоў Лунёва, Аляксей Марачкін, Аляксандр Мілінкевіч, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Навасяд, Гары Паганяйла, Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч, Алег Трусаў, Артур Фінькевіч, Валер Шчукін.

Прэс-служба "Маладога Фронту"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі