Вядоўца навінаў Сяргей Савіцкі сышоў з тэлеканала СТБ
З тэлеканала СТБ сышоў вядоўца навінавых праграм Сяргей Савіцкі. Пра гэта ён паведаміў у сацсетках.
Савіцкі зрабіў фота з працоўнай кніжкай і напісаў у Фэйсбуку: "Ну вось і ўсё! Проста хачу застацца сумленным у адносінах, у першую чаргу, да самога сябе". Падрабязнасцямі свайго звальнення ён не падзяліўся.
На тэлеканале СТБ журналіст расказваў пра навіны эканомікі, раней — пра спорт. Да СТБ ён працаваў на радыё і тэлеканале АНТ.
За апошнія тыдні з дзяржаўных выданняў і тэлебачання сышлі многія журналісты, у тым ліку з Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў АНТ, СТБ, "НТВ-Беларусь", інфармагенцтва БЕЛТА. Шмат хто з іх патлумачыў свой учынак жаданнем гаварыць праўду пра падзеі ў краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.