Вялікабрытанія можа пачаць вырабляць зброю ва Украіне
Уладзімір Зяленскі / https://t.me/V_Zelenskiy_official
Брытанская зброя і вайсковая тэхніка можа пачаць вырабляцца ва Украіне, піша The Telegraph. Паводле дадзеных выдання, высокапастаўленыя прадстаўнікі абароннай прамысловасці Вялікабрытаніі абмяркоўваюць такія планы са сваімі кіеўскімі калегамі.
Офіс прэм'ер-міністра і міністэрства абароны Вялікабрытаніі адмовіліся ад каментароў. З іх словаў, падобныя перамовы — “справа прамысловасці”.
Аднак навуковы супрацоўнік аналітычнага цэнтра Каралеўскага інстытута з'яднаных узбраенняў Эд Арнольд у каментары для Telegraph сказаў, што для прыняцця такога рашэння патрэбная прынамсі маўклівая палітычная ўхвала.
“Галіновая супраца спрыяе збліжэнню ў міжнародных адносінах”, — сказаў Арнольд.
Па яго думцы, падобная ўгода можа наблізіць Украіну да НАТО і еўрапейскіх структур бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.