Вярхоўны суд адклаў ліквідацыю Партыі камуністаў Беларускай

Вярхоўны суд прыпыніў судавытворчасць па пазову аб ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай. Цяпер левым апазіцыянерам не пагражае ліквідацыя.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр партыі Сяргей Калякін.

“Я хачу падкрэсліць, што прыпыненне не азначае спынення. Таму ў кожны момант справа можа аднавіцца. Для гэтага дастаткова таго, каб Мінюст накіраваў ліст у Вярхоўны суд з патрабаваннем аднавіць справу”.

Сяргей Калякін выказаў меркаванне, што прыпыненне судавытворчасці звязана з агульнымі палітычнымі працэсамі ў краіне.

“Ідзе нейкі такі палітычны гандаль. Спынілі працэс па ліквідацыі ПКБ — гэта добра, я лічу. Тое, што выходзяць на волю людзі, якія былі за кратамі — гэта таксама вельмі добра. Ну, паглядзім, можа быць, надышоў той час, калі ўлады ўсё ж такі будуць рабіць крокі па дэмакратызацыі Беларусі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі