Вярхоўны суд Беларусі не дапамог “Брэсцкай вясне” зарэгістравацца

Вярхоўны суд Беларусі ў панядзелак адхіліў скаргу праваабарончай арганізацыі “Брэсцкая вясна” на нерэгістрацыю з-за тэхнічнай памылкі ўладаў. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё праваабаронца і юрыст Уладзімір Малей: — Калегія Вярхоўнага суда па грамадзянскіх справах вынесла пастанову: адхіліць нашу скаргу. Найперш я заявіў адвод гэтаму складу Калегіі, бо яны ўжо трэці раз прымаюць рашэнні па нашых скаргах гэтым складам. Два папярэднія рашэнні таксама не на нашу карысць. Але хадайніцтва не задаволілі.

Матывіроўка адмовы: на час прыняцця рашэння фактычна існавала несупадзенне паміж пададзеным адрасам аднаго з заснавальнікаў і тым, які быў у базе дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў.

Нагадаем, што жыхар Кажан-Гарадка Віталь Каратыш быў памылкова прапісаны ў доме нумар 13 па вуліцы Сялянскай, у той час як фактычна пражываў у доме нумар 12. Супрацоўніца пасялковага савета Ганна Шымко месяц таму асабіста прыязджала ў абласны суд і даводзіла, што памылку зрабіла яна, але Брэсцкі абласны суд, а цяпер і Вярхоўны суд палічылі: за памылкі і блытаніну ўлады павінны адказваць заяўляльнікі на рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі