Вярхоўны суд вывучае справы арыштаваных расіян
Вярхоўны суд Беларусі пачаў вывучаць справы расіян, якія знаходзяцца пад адміністратыўным арыштам за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня ў Мінску. Пра гэта сёння паведаміў РІА "Новости" прадстаўнік прэс-службы Вярхоўнага суда.
"Да нас паступілі скаргі грамадзян Расіі, якія просяць вызваліць іх з-пад арышту. Мы выпатрабавалі іх справы, якія на цяперашні момант вывучаюцца", - расказаў ён.
За ўдзел у акцыі апазіцыі былі арыштаваныя 11 грамадзян Расіі. Трое з іх правядуць у зняволенні 10 сутак і выйдуць 30 снежня.