Вярнуць журналістам канфіскаваную маёмасць
7-га чэрвеня ў
Варшаве завяршылася канферэнцыя “Дэмакратызацыя СМІ ў Беларусі”, праведзеная Саветам Еўропы. На канферэнцыі
была прынятая рэзалюцыя, якая заклікае беларускія ўлады да наступнага:
(працяг)
...11.1 Cпыніць выкарыстоўванне артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія абмяжоўваюць права на пошук, атрыманне і распаўсюд інфармацыі;
11.2. Перагледзець нацыянальнае заканадаўства па СМІ і прывесці яго ў адпаведасць да міжнародных стандартаў; адмяніць альбо ўвесці мараторый на прымяненне пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а менавіта артыкула 367 “Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, артыкула 368 “Абраза ў адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, артыкула 369 “Абраза прадстаўніка ўлады”, артыкула 369-1 “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь” і артыкула 193-1, які тычыцца дзейнасці ад імя незарэгістраваных арганізацый;
11.3. Спыніць адміністрацыйны пераслед журналістаў, якія працуюць на асвятленні масавых акцый, перадусім, падчас выбарчых кампаній;
11.4. Забяспечыць поўны і свабодны доступ усіх СМІ да інфармацыі падчас выбарчага працэсу і правядзення выбараў;
11.5. Спыніць дзяржаўную манаполію ў галіне СМІ, друку і сістэмы распаўсюду, радыё і тэлебачання;
11.6. Скасаваць забарону на распаўсюд і друк незалежнай прэсы, вярнуць газеты “Народная воля” і “Товарищ” у беларускія друкарні;
11.7. забяспечыць роўныя эканамічныя ўмовы для СМІ з розным тыпам уласнасці, спрыяючы, у той жа час, развіццю цывілізаванага рынку СМІ;
11.8. Неадкладна вярнуць маёмасць, канфіскаваную падчас ператрусаў у кватэрах журналістаў;
11.9. абмяркоўваць з усімі зацікаўленымі арганізацыямі ўсе новыя заканадаўчыя ініцыятывы, якія датычаць СМІ, у тым ліку, Інтэрнэту;
11.10. гарантаваць свабоду акрэдытацыі карэспандэнтаў і адкрыццё афіцыйных прадстаўніцтваў замежных СМІ, а таксама ўвядзенне заявачнага прынцыпу акрэдытацыі;
11.11. Супрацоўніцтва і пачатак дыялога з дапамогай нацыянальны і міжнародных ініцыятыў грамадзянскай супольнасці, мэта якіх – маніторынг сітуацыі ў галіне СМІ і свабоды слова ў Беларусі.
Канферэнцыя таксама заклікае Еўрапейскі саюз, Раду Еўропы і АБСЕ:
12. 1. Падтрымаць стварэнне Еўрапейскай рады па маніторынгу сітуацыі са СМІ ў Беларусі;
12.2. Заахвочваць да новых ініцыятыў, у тым ліку, да цэласных праграм, накіраваных на развіццё грамадзянскай супольнасці, прадстаўленне незалежнай інфармацыі і папулярызацыю еўрапейскіх каштоўнасцей сярод жыхароў Беларусі;
12.3. Уносіць уклад у эфектыўную сістэму юрыдычнай абароны журналістаў, якія працуюць для незалежных СМІ;
12. 4. Працягваць намаганні па навучанні і перападрыхтоўцы журналістаў так, каб яны маглі працаваць у адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі СМІ.
Поўны тэкст рэзалюцыі ў дадатку
(с) Фота Войцеха Сарыюша-Вольскага