Вясковец забіў прадавачку сякерай за цыгарэты і 5 мільёнаў рублёў

Нецвярозы жыхар Баранавіцкага раёну ў лесе ля вёскі Сялец засек сякерай 44-гадовую прадавачку мясцовай крамы. Перад забойствам паміж ахвярай і агрэсарам адбыўся канфлікт. Жанчына сканала на месцы ад атрыманых пашкоджанняў.

Зламыснік абшукаў кішэні забітай, знайшоў ключы ад крамы і прабраўся ў гандлёвы пункт. Там ён скраў болей за 5 мільёнаў рублёў выручкі і тытунёвыя вырабы. На выхадзе з крамы ён сутыкнуўся з сынам сваёй ахвяры. Пагражаючы хлопцу нажом, ён збег. Затым сеў у дызель-цягнік на Баранавічы.

Знайшоўшы цела маці, сын выклікаў міліцыю. Праваахоўнікі аператыўна затрымалі падазраванага ў злачынстве, зняўшы яго з цягніка ў Дзятлаўскім раёне.

Затрыманы раней неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за злачынствы на карыслівай глебе, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі