Выбары: Навасяд супраць Дабравольскага

У інтэрнэце з’явіліся спісы дэмакратычных прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы. Разам з імі з’явіліся і першыя сюрпрызы. Аказалася, што ў некалькіх акругах дэмакратычныя сілы будуць канкураваць.
Гэтак склалася ў мінскіх акругах №94 і №100, дзе на дэпутацкія месцы прэтэндуюць прадстаўнікі і ад АДС, і ад Еўрапейскай кааліцыі.

Еўрарадыё пацікавілася ў прэтэндэнтаў, што яны думаюць наконт гэтага суседства ў спісах.
У Ясенінскай акрузе (№100) дэмакраты прадстаўленыя арганізатарам зімовых мітынгаў у Мінску, прадпрымальнікам Аляксандрам Макаевым (Еўрапейская кааліцыя) і сябрам сойму БНФ Валянцінай Свяцкай (Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы).

Макаеў лічыць, што апазіцыйных кандыдатаў у кожнай акрузе павінна быць нашмат болей, каб некалькімі групамі прапанаваць выбаршчыкам дэмакратычныя каштоўнасці. І дадае, што ў прадпрымальнікаў, чые інтарэсы ён адстойвае, таксама ёсць права быць абранымі.

Аляксандр Макаеў: Чаму мы ідзем на выбары – еўрапейскія каштоўнасці прапаноўваць, а самае галоўнае – узняць прадпрымальнікаў у абарону сваіх інтарэсаў. У іх таксама ёсць права быць абранымі ў кіраўнічыя органы ўлады.

Па Аўтазаводскай акрузе (№94) збіраюцца балатавацца Аляксандр Дабравольскі ад АДС ды Уладзімір Навасяд ад Еўракааліцыі.

Навасяд не лічыць незвычайным прысутнасць на адной выбарчай акрузе двух апазіцыйных прэтэндэнтаў. Але ён увогуле не ўпэўнены, што яго канкурэнт будзе прысутнічаць у выбарчых спісах, таму што вылучэнне кандыдатаў ад АГП, сябрам якой з’яўляецца Дабравольскі, яшчэ не пачалося.

Уладзімір Навасяд: Ад АГП вылучэнне яшчэ не пачалося. Дабравольскі яшчэ не балатуецца, а толькі мае намер.

На думку Дабравольскага, пры наяўнасці двух кандыдатаў атрымаць падтрымку выбаршчыка будзе вельмі цяжка.

Аляксандр Дабравольскі: Я думаю, што з пункту гледжання логікі гэта неразумна. Трэба думаць, як будуць рэагаваць выбаршчыкі. Патлумачыць ім наяўнасць двух апазіцыйных кандыдатаў вельмі складана, як і атрымаць падтрымку. Але падобна на тое, што людзі, якія не пажадалі працаваць разам, не вельмі турбуюцца пра гэта.

"Еўрапейскае радыё для Беларусі" паспрабавала звязацца з дзейсным дэпутатам ад Аўтазаводскай акругі, намеснікам старшыні Палаты Прадстаўнікоў, Сяргеем Забалотцам. Але яго сакратар запэўніў нас, што Забалоцец не будзе даваць каментар, і самастойна адказаў на пытанне пра тое, што яго кіраўнік думае наконт двух дэмакратычных прэтэндэнтаў у яго выбарчай акрузе.

Сакратар: Няхай удзельнічаюць.

Фота — Хартыя'97

­­­Нумар і назва акругі

Спіс Аб’яднаных дэмакратычных сілаў

Спіс Еўрапейскай кааліцыі

№5, Баранавіцкая-Заходняя

М.Чарнавус

М.Чарнавус

№5, Баранавіцкая-Усходняя

А.Галькевіч

А.Пашко

№7, Баранавіцкая сельская

Г.Грык

Дз.Шымайтэс

№8, Белавежская

В.Лазарэнкаў

В.Ваўранюк

№17, Віцебская-Горкаўская

Т.Севярынец

А.Фаміна

№18, Віцебская-Чкалаўская

І.Яскевіч

А.Гаўруцікаў

№19, Віцебская-Чыгуначная

М.Шпакоўскі

І.Каныгін

№20, Віцебская-Кастрычніцкая

А.Вінаградаў

Г.Козырава
А.Веледзімовіч

№21, Віцебская сельская

А.Мікулін

Н.Бялова

№22, Глыбоцкая

Я.Берніковіч

Дз.Курцэвіч

№23, Лепельская

А.Александровіч

Т.Садоўская

№ 25, Наваполацкая

І.Валяеў

В.Баршчоў

№26, Аршанская гарадская

В.Юржыц

Т.Бугаева

№27, Аршанская-Дняпроўская

А.Леўчанкава

К.Анташкевіч

№30, Сенненская

С.Вазняк

С.Чарных

№34, Гомельская-Савецкая

В.Палякоў

А.Рубчэня

№38, Буда-Кашалёўская

К.Жукоўскі

В.Канцавенка

№39, Жыткавіцкая

М.Сілівонец

А.Марціноўскі

№40, Жлобінская

В.Рыбчанка

А.Курнякоў

№41, Калінкавіцкая

В.Назаранка

Л.Астаповіч

№49, Гродзенская-Занёманская

В.Саранчукоў

С.Чарнуліч

№50, Гродзенская-Цэнтральная

С.Антусевіч

К.Дземянчук
А.Маліноўскі

№52, Гродзенская сельская

У.Падчыненкаў

А.Панас

№54, Лідская гарадская

С.Суднік

С.Коваль

№62 Барысаўская гарадская

В.Гарбачоў

А.Букас

№65, Дзяржынская

Т.Ваніна

А.Шаркоў

№66, Жодзінская

А.Валчанін

Г.Казюка

№67, Лагойская

М.Ляшчун

І.Пяткевіч
В.Маркаў

№69, Мінская сельская

А.Шапавалаў

І.Дабратвор

№75, Салігорская гарадская

А.Цэцура

В.Яўмененка

№78, Бабруйская-Ленінская

А.Мядзведзева

А.Мядзведзева

№79, Бабруйская-Першамайская

Г.Гатовец

С.Еўдакімовіч
М.Кавалькоў

№80, Бабруйская сельская

А.Чыгір

Г.Юрчэня
М.Гавядзінаў

№82, Быхаўскі

Т.Кабанчук

М.Гердзій

№84, Магілёўская-Ленінская

Каваленка

А.Ірхо

№85, Магілёўская-Цэнтральная

А.Паўлоўскі

С.Гвай
А.Сілкоў

№86, Магілёўская-Кастрычніцкая

Н.Зайцава

С.Фамін
І.Салановіч

№87, Магілёўская-Прамысловая

В.Шанцаў

Ю.Новікаў
М.Расюк
Т.Шамбалава

№89, Асіповіцкая

А.Яўменаў

А.Яўменаў
Т.Кабанчук

№90, Шклоўская

Булаўкін

П.Мігурскі

№92, Аўтазаводская (Мінск)

А.Янукевіч

М.Красноў
А.Драніцкі

№93, Васняцоўская (Мінск)

В.Лазоўскі

С.Казлоўскі
М.Кійка

№94, Свіслацкая (Мінск)

А.Дабравольскі

У.Навасяд
С.Мядзведскі

№95, Купалаўская (Мінск)

В.Палевікова

Г.Мухін

№97, Кастрычніцкая (Мінск)

В.Івашкевіч

Л.Скарабагаты

№98, Грушаўская (Мінск)

А.Яськова

С.Калтовіч

№100, Ясенінская (Мінск)

В.Свяцкая

А.Макаеў

№102, Сухараўская (Мінск)

А.Лябедзька

А.Паляшчук

№103, Масюкоўшчынская (Мінск)

Д.Сакалоўскі

Т.Міронава
А.Халадкоў

№106, Коласаўская (Мінск)

С.Калякін

М.Статкевіч

№107, Усходняя (Мінск)

В.Вячорка

Т.Дзмітрыева

№109, Уручанская (Мінск)

А.Міхалевіч

Ю.Данілаў

110, Партызанская (Мінск)

Л.Гразнова

В.Карабко

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі