Выбары прэзідэнта Беларусі — у топе падзей 2020-га года Forbes

Мінск 10-га жніўня 2020 года / Еўрарадыё
Мінск 10-га жніўня 2020 года / Еўрарадыё

Выбары прэзідэнта Беларусі сталі адным з самых яркіх падзей адыходзячага 2020-га года па версіі часопіса Forbes. Абранне новага/старога беларускага лідара і наступныя за выбарамі пратэсты трапілі на 15-е месца спісу.

Акрамя беларускіх выбараў, на думку Forbes, 2020-ы запомніцца канфліктам паміж ЗША і Іранам (ЗША нанесла авіяўдар па Багдадзе 3-га студзеня), катастрофай Boeing 737 пад Тэгеранам (8 студзеня), першай смерцю ад каранавірусу (гэта здарылася 11 студзеня), адстаўкай урада Расіі (памятаеце, на змену Мядзведзева прыйшоў Мішусцін?), Brexit (так, 31 студзеня Вялікабрытанія ўсё-ткі пакінула ЕС), запускам у космас першага прыватнага касмічнага карабля (Ілон Маск усё гэта замуціў 30-га траўня), атручваннем Навальнага (20 жніўня), канфліктам у Нагорным Карабаху (27 верасня), пройгрышам Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША і іншымі гісторыямі і падзеямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі