Выбары старшыні Беларускай федэрацыі хакея пераносяцца

Пра перанос справаздачна-выбарнай канферэнцыі ФХРБ паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі. Адзначаецца, што дэлегаты, абраныя на канферэнцыю, захаваюць свае паўнамоцтвы. 

Дату правядзення канферэнцыі бліжэйшым часам вызначыць выканкам асацыяцыі. 

Нагадаем, што на канферэнцыі плануецца выбраць новага старшыню арганізацыі. Пакуль вядома пра двух кандыдатаў — былога лёгкаатлета Вадзіма Дзевятоўскага і старшыню праўлення гродзенскага "Нёмана" Анатоля Варывончыка. 

Фота — hqoboi.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі