Выбары ў Малдове б’юць рэкорды па яўцы
Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду
Выбары ў Малдове б’юць рэкорды па яўцы, піша NewsMaker. Сёння там абіраюць прэзідэнта і галасуюць за замацаванне ў Канстытуцыі планаў па ўступленні ў Еўрасаюз.
На 17:00 па Мінску яўка перавысіла 43%.
Каб выбары адбыліся, яўка мусіць быць не менш за 33%.
Паводле дадзеных апытання CBS Research, больш за 55% грамадзян Малдовы плануюць падтрымаць курс краіны на ўступленне ў Еўрасаюз. Дзейная праеўрапейская прэзідэнтка Мая Санду лідыруе ў прэзідэнцкай гонцы, хоць, па прагнозах, зможа перамагчы толькі ў другім туры. У першым туры за яе плануюць прагаласаваць 35,8% выбаршчыкаў.
Гэтыя выбары могуць стаць ключавым крокам у далучэнні Малдовы да еўрапейскай супольнасці, што будзе мець далёка ідучыя наступствы для рэгіёну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.