Выбух падчас канцэрту адбыўся на Манчэстар Арэне. Ёсць загінулыя

Photograph: Joel Goodman/LNP
Photograph: Joel Goodman/LNP

Паліцыя пацвердзіла гібель людзей падчас выбуху падчас канцэрту Арыяны Грандэ ў Манчэстэры ў зале Manchester Arena, паведамляе theguardian.com.

Вялікая колькасць машын хуткай дапамогі накіроўваюцца да месца правядзення канцэрта. Відавочцы распавядаюць, што выбух раздаўся адразу пасля канцэрта. Людзі пачалі ўцякаць, пачалася паніка.

Зараз узброеныя паліцыянты выводзяць людзей. Паліцыя просіць жыхароў Манчэстэра не набліжацца да Manchester Arena. Бліжэйшыя вуліцы заблакаваныя. Таксама не працуе чыгуначная станцыя Manchester Victoria.

Тэлеканал NBC News паведаміў пра 20 загінулых і сотні параненых.
На месца прыехалі сапёры

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі