Выбухам на "Пінскдрэве" зоймецца Генпракуратура. Праз маштаб справы

Справа па выбуху на фабрыцы "Пінскдрэў–ДСП" перададзеная ў Генпракуратуру Беларусі. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Пётр Кісялёў, такое рашэнне было прынятае з прычыны маштабу гэтага здарэння: Кісялёў: “Вельмі вялікі маштаб гэтага здарэння, таму для нашай невялікай краіны гэта рэзанансная падзея. З гэтай прычыны расследаванне павіна праводзіць Генпракуратура, каб ніякіх недасказанасцяў не было”.

Сп.Кісялёў таксама паінфармаваў, што рэвізію ужо праведзенага следства Генпракуратура праводзіць не будзе. Рэч у тым, што работнікі Генпракуратуры працавалі на месцы трагедыі ад самага пачатку. Што датычыць тэрмінаў расследавання пінскай трагедыі, у Генпракуратуры кажуць, што яны няблізкія. Па словах сп.Кісялёва, трэба правесці некалькі складаных экспертызаў, і некаторыя з іх ужо прызначаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі