Выезду Міланы Міхалевіч у Варшаву можа перашкодзіць ператрус
На кватэру экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча зноў прыйшлі з ператрусам. Пра гэта "Нашай Нiве" паведаміў намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.
Гэта ўжо другі ператрус у жытле Міхалевічаў. Дома знаходзіцца жонка Алеся Мілана, якая сёння ўвечары збіралася выехаць цягніком у Варшаву. Верагодна, цераз прыход "гасцей" гэтая вандроўка не адбудзецца.