Выканкам УЕФА разгледзіць ход падрыхтоўкі да Еўра-2012 у Мінску

Ход падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы 2012 года, уключаючы месцы правядзення матчаў і графік гульняў, будзе разгледжаны на пасяджэнні выканкама УЕФА, якое пройдзе ў Мінску 4 кастрычніка.  Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, яно пройдзе пад старшынствам прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні. Прадстаўнікі СМІ на пасяджэнне дапушчаныя не будуць, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, чэмпіянат Еўропы 2012 года пройдзе ва Украіне і ў Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі