Выконваючы абавязкі прэзідэнта Малдовы збіраецца ў Мінск
Выконваючы абавязкі прэзідэнта Малдовы, кіраўнік парламента Міхай Гімпу плануе наведаць нашу краіну з афіцыйным візітам. Але яго дата пакуль удакладняецца па дыпламатычных каналах, інфармуе БЕЛТА. Мяркуецца, што ў Мінску Міхай Гімпу зверне ўвагу на гандлёвыя і эканамічныя сувязі паміж краінамі. Кішынёў гатовы рэалізаваць з Мінскам разнастайныя праекты, ствараць малдаўска-беларускія сумесныя прадпрыемствы ў мэтах забеспячэння рынкаў дзвюх краін якаснымі прадуктамі і паслугамі.