Выкрадальнікі беларускі Ірыны Экпа-Ума не выходзяць на сувязь
Пра гэта сёння паведаміў брат Ірыны Алег Гівоін, які пражывае ў Мінску. Паводле яго слоў, згодна з інфармацыяй міністэрства замежных спраў Беларусі, злачынцы павінны былі ўчора выйсці на сувязь з падстаўнікамі кампаніі, дзе працуе Ірына, але не зрабілі гэтага.
Брат пацярпелай адзначыў, што англійская кампанія пагадзілася выплаціць увесь выкуп. Нагадаем, злачынцы запатрабавалі 1 мільён 200 тысяч долараў у абмен на жыццё беларускі.
Гівоін таксама паведаміў, што ніякай інфармацыі з Нігерыі аб Ірыне, дзе пражывае яе былы муж, ані ён, ані яе дачка Разаліна, студэнтка Беларускага дзяржаўнага медычнага універсітэта, за апошнія дні не атрымлівалі.
“Інтэрфакс”