Вынесены прысуды затрыманым у час акцыі салідарнасці каля будынка КДБ

Затрыманым у час акцыі салідарнасці каля будынка КДБ суд Цэнтральнага раёну Мінска за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве прысудзіў :

Кася Людвік – 10 сутак, суддзя Наталля Вайцэховіч;

Паліна Кур’яновіч
– 10 сутак, суддзя Леанід Ясіновіч;

Зміцер Бойка – 1 мільён 50 тысяч рублёў, суддзя Аляксей Бычко;

Аляксандр Іўлеў
-- 1 мільён 50 тысяч рублёў, суддзя Леанід Ясіновіч;

Максім Вінярскі - 10 сутак;

Марына Адамовіч - 1 мільён 50 тысяч рублёў;

Леанід Кулакоў - штраф 1 мільён 50 тысяч рублёў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Нагадаем, 30 студзеня а 18-й гадзіне каля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Мінску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Да будынку КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саннікава і надпісам "Свабоду Саннікаву". Міліцыя перашкаджала сабрацца на акцыю, пагражаючы затрыманнямі. Падчас акцыі было затрымана 7 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі