Вынікі акцый пратэсту ва Украіне: 2000 арыштаваных, 29 зніклых, 5 забітых

Тэрміновыя дэбаты па пытанні “Функцыянаванне дэмакратычных інстытуцый ва Украіне” адбываюцца ў Страсбургу. Зараз там праходзіць зімовая сесія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Як паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках дырэктар  кіеўскага Цэнтра палітычных студый і аналітыкі Віктар Таран, адзін з выступоўцаў агучыў колькасць пацярпелых за час акцый пратэсту ва Украіне.



Па словах дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны, намесніка кіраўніка партыі “Бацькаўшчына” Сяргея Собалева, на сёння 2000 пратэстоўцаў арыштаваныя, 29 — зніклі без вестак, 129 журналістаў пацярпелі. Пяць чалавек забітыя.



Сяргей Собалеў патрабуе ўвесці санкцыі супраць прадстаўнікоў украінскай улады.



Як стала вядома Еўрарадыё, па заканчэнні дыскусіі ўдзельнікам дэбатаў прапануюць прагаласаваць за рэзалюцыі. У ёй маніторынгавы камітэт выказвае занепакоенасць у сувязі з насіллем з абодвух бакоў, заклікае да дыялогу і пагражае пазбавіць украінскую дэлегацыю права голасу на наступнай сесіі ў выпадку, калі насілле працягнецца.



Фота — obozrevatel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі