Вынікі апытання: Беларусы сталі горш адносіцца да Расіі
Аднак адзначаныя раней трэнды ў знешнепалітычных арыентацыях жыхароў нашай краіны практычна не змяніліся.
Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў.
Калі ў чэрвені за аб'яднанне Беларусі з Расіяй выказаліся больш за 31% апытаных, дык у цяпер толькі 27,6%. Колькасць тых, хто супраць гэтага, застаецца стабільнай — каля 46%.
Разам з тым, гэта аўтаматычна не прывяло да павелічэння праеўрапейскіх арыентацый беларусаў. На рэферэндуме за ўступленне ў Еўрасаюз "за" прагаласавалі б у чэрвені і цяпер амаль 38%, "супраць" — 37-38%. Калі б паўстаў выбар аб'яднання з Расіяй ці з ЕС, то больш за 42% апытаных хацелі б бачыць Беларусь у Еўропе (у чэрвені — амаль 41%), больш за 35% (у чэрвені — 41%) — у саюзе з Расіяй, інфармуе БелаПАН.
Фота — bymedia.net