Вынікі матчаў зборнай Германіі прадказвае васьміног
Васьміног Пауль, які жыве ў акварыуме нямецкага горада Аберхаўзен, прадказвае будучыню. Уладальнікі жывёліны кажуць, што за дзень да перамогі Германіі у футбольным матчы з Англіяй, Пауль запоўз у банку з нямецкім сцягам. Як кажуць відавочцы, незвычайны васьміног і раней прадказваў вынік сустрэч на футбольным полі. 2 гады таму Пауль беспамылкова вызначыў пераможцу 4 з 5 матчаў з удзелам зборнай Германіі. Тады гаспадары і заўважылі незвычайныя здольнасці марской жывёліны, а сам Пауль стаў афіцыйным прадказальнікам горада Аберхаўзен.