Вынікі першага этапу чэмпіяната свету па аўтагонках у класе “Формула 1”
14 сакавіка прайшоў першы этап чэмпіяната свету па аўтагонках у класе “Формула 1” — Гран-пры Бахрэйна. У новых умовах пры адсутнасці магчымасці дазаправак першыя два месцы на подыюме здабылі для каманды “Ferrari” два яе пілоты: іспанец Фернанда Алонса і бразілец Філіпе Маса адпаведна.
З-за праблемаў з балідам не ўтрымаў першага месца, а затым саступіў і трэцяе гоншык “RBR-Renault” немец Себасц’ян Фетэль. Яно дасталася пілоту каманды “McLaren-Mercedes” англічаніну Льюісу Хамільтану. Сяміразовы чэмпіён свету немец Міхаэль Шумахер, які у бягучым сезоне прадстаўляе колеры “Mercedes Benz GP” — шосты. Дзейны чэмпіён свету англічанін Джэнсан Батан завяршыў гонку на сваім “McLaren-Mercedes” на 7-й пазіцыі.
Наступны — другі этап Гран-пры Аўстраліі — пройдзе 28 сакавіка.