Выпусцілі двух падазроных у нападзе на Акрэсціна (Дапоўнена)

Сябра "Правага альянсу" Ігара Чапігу раніцай 17 верасня выпусцілі са следчага ізалятару на Акрэсціна. Актывіст 6 дзён правёў у ізалятары, як падазроны ў закідванні гэтага ж СІЗА "кактэйлямі Молатава". Спачатку Чапігу затрымалі на 3 сутак, пасля затрыманне працягнулі яшчэ на такі ж тэрмін.

Нагадаем, што ўначы з 6 на 7 верасня невядомыя кінулі каля спецпрыёмніка-размеркавальніка і ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна бутэлькі з так званым "кактэйлем Молатава".

Сёння з Акрэсціна таксама быў вызвалены эколаг Уладзімір Валодзін, затрыманы 8 верасня па падазрэнні ў нападзе на ізалятар.

За кратамі застаюцца Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч. Пакуль нічога не вядома пра статус Аляксандра Бугаёва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі