Выпускнікоў ВНУ чакае размеркаванне па кантракце

З прыняццем новага адукацыйнага кодэкса размеркаванне будзе абумоўленае ў кантрактах, якія кожны студэнт павінен будзе падпісаць перад пачаткам вучобы.

Пра гэта Еўрарадые паведаміў старшыня камісіі па адукацыі пры Палаце прадстаўнікоў Ўладзімір Здановіч.

Уладзімір Здановіч: "У кантрактах будуць агаворвацца ўзровень заробку, жыллёвыя гарантыі, іншыя сацыяльны гарантыі па падтрымцы маладога чалавека. Калі яго гэта задавальняе, то заключаецца кантракт, і чалавек ведае, што пасля заканчэння вучобы ён трапіць у такія ўмовы".

Нагадаем, праект адукацыйнага кодэксу будзе разглядацца на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Асноўную частку дакумента складуць заканадаўчыя акты і пастановы, якія ўжо дзейнічаюць у Беларусі. Калі ён будзе прыняты, то Беларусь стане першай краінай, у якой будзе прыняты адукацыйны кодэкс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі