Выпускны для мінскіх школьнікаў скончыўся ў лякарні
У часе выпускнога вечара ў адной з мінскіх школ адбылася бойка паміж былымі аднакласнікамі. Прычынай бойкі стала сварка: адзін з падлеткаў прыгадаў, як яго абзывалі ў школе. Іншы няўдала пажартаваў - і атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, паведамляе "Комсомолка". Бацькі пацярпелага зараз не маюць прэтэнзій да іншага вучня. Міліцыя ж спрабуе разабрацца, што насамрэч адбылося і як трэба кваліфікаваць інцыдэнт: дробнае хуліганства ці нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў.
У школе, дзе адбыўся інцыдэнт, яго ніяк не каментуюць і лічаць, што "хутчэй за ўсё нічога такога не было".
У школе, дзе адбыўся інцыдэнт, яго ніяк не каментуюць і лічаць, што "хутчэй за ўсё нічога такога не было".