Высокая ступень небяспекі. Новы штам каранавіруса дабраўся да Еўропы

У лабараторыі / Еўрарадыё​
У лабараторыі / Еўрарадыё​

У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штаму каранавіруса. Аб першых выпадках стала вядома ў Германіі і Чэхіі. Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен прапанавала прыпыніць авіязносіны з паўднёваафрыканскімі краінамі з-за новага варыянту каранавіруса, "пакуль не будзе дакладнага разумення, якую небяспеку ён нясе".

Авіякампанія Qatar Airways ужо прыпыніла допуск на рэйсы пасажыраў з ПАР, Зімбабвэ і Мазамбіка.

Старшыня Сусветнай медыцынскай асацыяцыі (WMA) Франк Ульрых Мантгомеры лічыць, што новы штам каранавіруса «омікрон» можа стаць такім жа небяспечным, як вірус Эбола. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю медыягрупе Funke.

Першыя выпадкі былі выяўлены ў жыхароў Чэхіі і Нямеччыны. Як мяркуецца, нямецкі грамадзянін інфіцыраваўся новым штамам падчас паездкі ў ПАР, а жыхарка Чэхіі ў Егіпце. Таксама ўчора паведамлялася аб першай ідэнтыфікацыі віруса ў Бельгіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі