Вываз Расіяй украінскіх дзяцей — гэта ваеннае злачынства, лічыць камісія ААН

Тысячы дзяцей вывезлі ў Расію / ТАСС
Тысячы дзяцей вывезлі ў Расію / ТАСС

Апублікаваны даклад Незалежнай міжнароднай камісіі па расследаванні парушэнняў ва Украіне, створанай Саветам ААН па правах чалавека. У ім пералічваюцца шматлікія ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці і парушэнні гуманітарнага права Расіяй падчас вайны супраць Украіны. Сярод іх — катаванні, згвалтаванні, незаконнае пазбаўленне волі, наўмысныя забойствы, удары па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры.

Камісія падкрэслівае, што вываз Расіяй украінскіх дзяцей — гэта ваеннае злачынства. Былі вывучаны 164 выпадкі. Украінскі бок заяўляе пра 16221 украінскае дзіця, вывезенае ў Расію. Украіна дамагаецца вяртання гэтых дзяцей на радзіму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі