Выязная выбарчая камісія знайшла выбарцаў у “зоне”

Падчас сваёй вандроўкі праз Рэчыцу, Брагін і Хойнікі ў Мазыр, лідэр грамадскай кампаніі “Гавары праўду!” паэт Уладзімір Някляеў заехаў у адну з выселеных “чарнобыльскіх вёсак”, дзе нечакана сутыкнуўся з выбарчай камісіяй. Пра гэта ён расказаў у размове з Еўрарадыё. Уладзімір Някляеў: “Мы заехалі ў Сабалі. Чаму заехалі ў Сабалі? Гэтыя Сабалі я наведваў адразу пасля аварыі, калі іх адсялялі. І напісаў пра іх у сваёй паэме. Мне было цікава, што там адбылося. Дык вось, у тых Сабалях, якія дэ-юрэ не існуюць, іх не павінна быць, бо яны ёсць вёскай выселенай, што самае цікавае, прыехала выбарчая камісія. У тую вёску, дзе ніхто не жыве і гэта загадзя вядома, асабліва ўладзе — яна ж выселеная! Аказалася, што там жыве амаль 80 чалавек і яны мусілі галасаваць. Выходзіць, што галасавалі людзі, якіх няма, прывіды галасавалі, здані”.

Па словах грамадскага дзеяча, падчас паездкі ён назіраў поўную абыякавасць людзей да выбараў. Паэт сцвярджае, што паўсюль, дзе 25 красавіка ён праязджаў, выбарчыя ўчасткі былі пустыя.

Глядзі таксама:

Мазырскія міліцыянты шукаюць у Някляева наркотыкі

Міліцыянты не знайшлі ў Някляева наркотыкаў, але ўзялі пачытаць прэсу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі