Вызначаная дата пасяджэння Савета Ўладзіміра Макея, прысвечанага крызісу
Вызначаная дата другога пасяджэння Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта. Яно адбудзецца 24 красавіка і будзе прысвечана выпрацоўцы новых падыходаў у рэалізацыі стратэгіі эканамічнага развіцця Беларусі, у тым ліку ў перыяд сусветнага фінансавага крызісу. Нагадаем, Савет, які ачольвае кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей, быў створаны ў студзені сёлета. Яго арганізацыйнае пасяджэнне прайшло 6 лютага. Другое пасяджэнне спачатку было запланаванае на 31 сакавіка, але яго перанеслі з-за працоўнага візіта Макея ў Кітай, нагадвае БелаПАН.
У склад Грамадска-кансультацыйнага савета патрапілі ў некалькі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, а таксама ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі прафесар Станіслаў Багданкевіч.
Спіс удзельнікаў Савета можна паглядзець тут